Знайсці
12.10.2017 / 09:387РусŁacБел

Зірніце, як акуляры мяняюць чалавека ФОТЫ

Нас занесла ў велізарны салон оптыкі «Золушка» на Незалежнасці, 16 ля «Купалаўскай» — і мы не змаглі выйсці адтуль, не перамераўшы некалькі дзясяткаў акуляраў.

Спыніцца на чымсьці адным, канечне, няпроста. Мала сказаць, што выбар багаты. Ёсць італьянскія, французскія, аўстрыйскія брэнды: Prada, Versace, Dolce&Gabbana, MiuMiu, Tiffany&Co, Bvlgari, RayBan, Vogue, Silhouette, M.Morel, Oga, Koali, Nomad, Rebel, Lightec, Guess, Gant, Marciano, Avanglion, Aboriginal, Ozzie — агулам больш за 2000 пар. 

Адны каштуюць 30 рублёў, іншыя — 600. Ёсць простыя і мудрагелістыя, класічныя і касмічныя, элегантныя і дзёрзкія — пад любы вобраз. Зірніце, што мы нагледзелі.

Вам якія найбольш падабаюцца?

Усе гэтыя акуляры мы мералі ў салоне оптыкі «Золушка», што на праспекце Незалежнасці, 16 ля метро «Купалаўская» і «Кастрычніцкая».

Тут можна адразу падабраць і лінзы ў аправу, і сродкі па доглядзе, і аксесуары. Пры жаданні можна на месцы пракансультавацца з афтальмолагам ды праверыць зрок. Дарэчы, гэта зробяць бясплатна, калі вы замовіце ў салоне акуляры ці набудзеце лінзы.

Пры патрэбе ў оптыцы можна прайсці і комплексную дыягностыку зроку, паколькі тут ёсць усё неабходнае сучаснае афтальмалагічнае абсталяванне. Ёсць у «Золушкі» і ўласная майстэрня, дзе возьмуцца за выраб акуляраў любой складанасці.

Трэба сказаць, што лінейка лінзаў у салоне [тут мы ўжо абышліся без прымеркі] таксама шырокая: Jonhson&Jonhson, Alcon, Bausch&Lomb, CooperVision, Sauflon. Ёсць аднадзённыя лінзы, двухтыднёвыя, месячныя, астыгматычныя, асферычныя, каляровыя і мультыфакальныя.

Дарэчы, «Золушка» перыядычна праводзіць акцыі і прапануе скідкі то на адны, то на іншыя серыі тавараў — не прамініце пры нагодзе. 

Да канца кастрычніка якраз дзейнічае скідка 30% на сонечныя акуляры.

ТАА «Кадр» УНП 100071287 

Nina.nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930