Знайсці
11.10.2017 / 15:3921РусŁacБел

Лукашэнка ў Сочы абрынуўся з крытыкай на структуры СНД

president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка сёння на пасяджэнні ў вузкім складзе Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД у Сочы раскрытыкаваў дзейнасць Міжпарламенцкай асамблеі СНД.

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што ўжо паспеў абмяняцца з прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым меркаваннем аб рабоце асобных структур СНД, у прыватнасці, Міжпарламенцкай асамблеі. Яны мяркуюць, што дзейнасць гэтага органа не дае патрэбнай аддачы, але ж на яе ўтрыманне выдзяляюцца немалыя грошы.

«Калі гэтая структура не працуе, можа быць, і адмовіцца ад яе? Хоць мы прапаноўвалі надзяліць яе пэўнымі, канкрэтнымі паўнамоцтвамі. Мы там нейкія мадэльныя законы прымаем, але ніводны з іх, напрыклад, у Беларусі, не лёг у аснову прыняцця нацыянальнага заканадаўства. Такога ў прынцыпе ніколі не было», - звярнуў увагу беларускі лідар.

«Атрымліваецца, што дэпутаты збіраюцца ў Піцеры, быццам бы нешта абмяркоўваюць, кажуць. Але нават мы пра гэта нічога не ведаем, бо гэта не запатрабавана, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Чыноўнікаў плодзім незлічоную колькасць, а толку мала».

Кіраўнік краіны падкрэсліў, што да гэтых пытанняў неабходна падысці грунтоўна. Бо нават на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў разглядаюцца не самыя актуальныя і надзённыя праблемы. «Шчыра кажучы, мы і самі тут на высокім узроўні прымаем рашэнні і не заўсёды рэалізоўваем іх. Ды і рашэнні, паглядзіце, ці не нашага ўзроўню: нейкія заявы і іншае», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

На яго думку, больш важная праблема гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, якую беларускі бок падымаў не раз, і бяспекі.

«Пытанні бяспекі - яны ўжо не стукаюцца ў дзверы, яны ўжо ў наш дом уварваліся. Мы іх абыходзім сарамліва: не тое мы баімся паставіць гэтыя пытанні, не тое разумеем, што не можам іх вырашыць», — канстатаваў беларускі кіраўнік.

«Робім выгляд, што ўсё ў нас добра, збіраемся, заявы робім, а па сутнасці эфектыўнасць вельмі нізкая. Можа, нам неяк вызначыць кола спецыялістаў, якія б аб'ектыўна нам прапанавалі сур'ёзную рэформу або структурызацыі ў нашай дзейнасці?» - запытаў кіраўнік дзяржавы.

Падобныя праблемы існуюць і ў ЕАЭС, адзначыў ён. Але там больш канкрэтны парадак дня і больш канкрэтныя рашэнні, паколькі значнасць саюза вельмі высокая. «Я б пагадзіўся з тым, каб у ЕАЭС было і парламенцкае вымярэнне, таму што ёсць што там абмяркоўваць. Трэба ў прытомнасць прыводзіць нашы постсавецкія структуры», — заявіў Аляксандр Лукашэнка. Ён выказаў упэўненасць, што яго пазіцыю падтрымліваюць кіраўнікі іншых краін.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера