Знайсці
11.10.2017 / 11:2424РусŁacБел

У расійскага адзення «Тваё» згарэла фабрыка ў Смаленску. Вытворчасць адкрыецца ў Баранавічах

Адзін з найбуйнейшых расійскіх вытворцаў і рытэйлераў гатовага адзення - група «Рускі трыкатаж» мае намер пашырыць сваю прысутнасць у Беларусі. Да пачатку наступнага года кампанія плануе нарасціць вытворчыя магутнасці і павялічыць колькасць супрацоўнікаў з 350 да 1200—1300 людзей. Пра гэта TUT.BY распавялі ў беларускай кампаніі «Шарм Прэм'ер», «дачцэ» «Рускага трыкатажу».

Холдынг «Рускі трыкатаж» быў створаны расійскім прадпрымальнікам Ігарам Юшкевічам. Ён аб'яднаў чатыры фабрыкі, зарэгістраваў гандлёвую марку «Тваё» і выпусціў першую калекцыю адзення.

Па словах прадстаўнікоў «Шарм Прэм'ера», кампанія працуе ў Беларусі ўжо 11 гадоў. Аднак першае публічнае пранікненне датавана 2011 годам, калі «Рускі трыкатаж» купіў на аўкцыёне 26% акцый «Баранавіцкай швейнай фабрыкі». Праз некалькі гадоў доля была даведзена да кантрольнай. І вось цяпер кампанія выношвае планы па павелічэнні магутнасцяў.

— Раней [у «Рускі трыкатаж» у Беларусі] былі падрадныя арганізацыі. Цяпер — свае ўчасткі. Швейныя цэхі будуць запушчаны ў Баранавічах, Віцебску, Крычаве і Бабруйску на арэндных плошчах. У цяперашні час там ідзе рамонт. Мы набіраем персанал. Думаю, у пачатку 2018 года гэтыя цэхі будуць працаваць, — сказалі TUT.BY на «Шарм Прэм'ер».

Зараз у Баранавічах працуюць 350 чалавек. З улікам новых швейных цэхаў колькасць персаналу павялічыцца да 1200—1300 чалавек. Аб аб'ёме інвестыцый у «Шарм Прэм'ера» не гаворыць. Атрымаць каментар у галоўным офісе кампаніі «Тваё» не ўдалося.

Паводле сайта кампаніі, у Беларусі працуе 36 крамаў адзення «Тваё». Лагічна выказаць здагадку, што павелічэнне вытворчых магутнасцяў звязана з ростам рознічнай сеткі. Паводле папярэдняй інфармацыі, яе плануецца давесці да 60 пунктаў.

— Вырабы, якія адшываюць у Беларусі, не ідуць адразу ў крамы. Яны накіроўваецца ў размеркавальны цэнтр у падмаскоўным Чэхаве, а ўжо адтуль паступаюць у продаж, — удакладнілі ў «Шарм Прэм'ер».

У жніўні ў «Рускі трыкатаж» прыйшла бяда. Згарэла большая частка фабрыкі «Шарм» у Смаленску, на працы якой быў завязаны шэраг іншых участкаў на карце кампаніі, тлумачыў Юшкевіч. Агнём было пашкоджана 1,5 тысячы квадратных метраў, частка фабрычнага будынка абрынулася, загінула адна працаўніца. Па дадзеных Смаленскай абласной пракуратуры, прычынай пажару стала парушэнне правілаў бяспекі пры правядзенні зварачных работ. Шкода ад пажару склала 240 млн расейскіх рублёў.

— Мы правялі ўсе магчымыя ацэнкі, звязаныя з аднаўленнем будынка, на жаль, толькі па папярэдніх ацэнках кошт аднаўлення будынка перавышае 350 мільёнаў [расійскіх] рублёў, і зойме гэты працэс больш за восем месяцаў. У такіх умовах мы не ў стане аднавіць згарэлае прадпрыемства, — паведаміла ў пачатку верасня гендырэктар кампаніі «Тваё» Алена Багамолава на сустрэчы з супрацоўнікамі фабрыкі.

У выніку каля 500 супрацоўніц фабрыкі «Шарм» даведаліся, што будуць звольненыя. Неўзабаве з'явілася інфармацыя, што «Рускі трыкатаж» прыняў рашэнне перанесці вытворчасць са Смаленска ў Беларусь, дзе шмат незадзейнічаных магутнасцяў і больш танная працоўная сіла. Дадзеная інфармацыя выклікала абурэнне ў мясцовых швачак, якія заставаліся без працы і дапамогі. У Смаленску ўспыхвалі імправізаваныя мітынгі.

— Інфармацыя пра перанос не адпавядае рэчаіснасці. Уласнікі маюць намер аднавіць вытворчасць у Смаленску, — запэўніў TUT.BY у кампаніі «Шарм Прэм'ер».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930