Знайсці
11.10.2017 / 10:401РусŁacБел

Прэзідэнт Панамы абвясціў у краіне нацыянальнае свята ў сувязі з выхадам зборнай на ЧС-2018

EPA

Прэзідэнт Панамы Хуан Карлас Варэла абвясціў 11 кастрычніка ў краіне святочным днём у сувязі з выхадам нацыянальнай каманды ў фінальны раунд чэмпіянату свету — 2018. Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў твітары, піша ТАСС.

У ноч на сераду зборная Панамы на сваім полі абыграла каманду Коста-Рыкі (2:1), забіўшы пераможны гол на 88-й хвіліне. Дзякуючы гэтай перамозе панамцы з 13 баламі занялі трэцяе месца ў зоне КОНКАКАФ (Паўночнай і Цэнтральнай Амерыкі), што дазволіла камандзе наўпрост выйсці ў фінальную частку ЧС-2018. Зборная Панамы ўпершыню згуляе на чэмпіянаце свету па футболе.

«Голас народа быў пачуты. Святкуй гэты гістарычны дзень, Панама. Аб'яўляю 11 кастрычніка Нацыянальным святочным днём. Дзякуй камандзе, сёння вы стварылі гісторыю і выканалі мару больш за 4 мільёны панамцаў», — напісаў Варэла.

«Гэта гістарычны дзень для нашай краіны. Заўтра адпачываюць усе работнікі як дзяржаўнага, так і прыватнага сектара. Адмяняюцца заняткі ў дзяржаўных і прыватных школах. Святкуйце гэты дзень з сям'ёй», - дадаў прэзідэнт.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера