Знайсці
11.10.2017 / 09:1412РусŁacБел

Беларусь згуляе ў найслабейшым дывізіёне Лігі нацый, сярод магчымых супернікаў — Фарэры, Косава, Гібралтар, Андора

Па выніках адборачных матчаў ЧС-2018 вызначыўся склад 4 дывізіёнаў у новым турніры Ліга нацый.

Зборная Беларусі згуляе ў чацвёртым дывізіёне, куды ўвайшлі каманды з горшым рэйтынгам.

Дывізіён D складуць, акрамя Беларусі, Азербайджан, Македонія, Грузія, Арменія, Фарэрскія выспы, Латвія, Люксембург, Казахстан, Малдова, Ліхтэнштэйн, Мальта, Косава, Андора, Сан-Марына і Гібралтар.

Яны сфарміруюць чатыры групы па чатыры каманды. Пераможцы груп выйдуць у плэй-оф, дзе разыграюць адну пуцёўку на чэмпіянат Еўропы 2020 года. Так што ў беларусаў ёсць шанец трапіць такім чынам на еўрапейскае першынство.

У дывізіён А патрапілі першыя 12 прадстаўнікоў рэйтынгу — Германія, Партугалія, Іспанія, Бельгія, Англія, Францыя, Швейцарыя, Італія, Польшча, Ісландыя, Харватыя і Галандыя. Тут будзе 4 групы па тры каманды.

У дывізіён В трапілі зборныя, якія займаюць месцы ў рэйтынгу з 13-га па 24-е. Гэта - Аўстрыя, Уэльс, Славакія, Украіна, Ірландыя, Швецыя, Паўночная Ірландыя, Данія, Боснія і Герцагавіна, Чэхія і Турцыя. У дывізіёне будзе 4 групы па тры каманды.

У дывізіёне С выступяць Румынія, Шатландыя, Славенія, Венгрыя, Сербія, Албанія, Нарвегія, Грэцыя, Чарнагорыя, Ізраіль, Балгарыя, Фінляндыя, Кіпр, Эстонія і Літва. У гэтым дывізіёне будзе адна група з трох каманд, а таксама тры групы — з чатырох.

Лёсаванне Лігі нацый адбудзецца 24 студзеня 2018 года ў Лазане.

Само лёсаванне адборачнага турніру Еўра-2020 пройдзе пазней. Усе еўрапейскія зборныя будуць разбітыя на 10 групаў. Па дзве каманды з групы выйдуць на ЧЕ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031