Знайсці
11.10.2017 / 06:444РусŁacБел

Сенсацыя: Чылі і ЗША не здолелі прабіцца на ЧС па футболе, але ўпершыню едзе Панама

Аргенціна прабілася на ЧС у апошні момант дзякуючы хет-трыку Месі, fifa.com

Сёння ноччу скончыўся кваліфікацыйны адбор да чэмпіянату свету па футболе ў Паўночнай і Цэнтральнай, а таксама ў Паўднёвай Амерыцы.

Аргенціна перамагла ў гасцях Эквадор з лікам 3:1 з хет-трыкам Месі і гарантавала сабе пуцёўку, а вось зборная Чылі — пераможца Кубка Амерыкі — прайграла Бразіліі (0:3) і заняла толькі 6-е месца ў групе. Парагвай прайграў Венесуэле і таксама не здолеў адабрацца на мундыяль. 

Парагвай — Венесуэла — 0:1
Уругвай — Балівія — 4:2
Перу — Калумбія — 1:1.

Бразілія — 41, Уругвай — 31, Аргенціна — 28, Калумбія — 27, Перу — 26, Чылі — 26, Парагвай — 24, Эквадор — 20, Балівія — 14, Венесуэла — 12.

Чылі ніжэй за Перу за кошт горшай розніцы мячоў.

НА ЧС выйшлі Бразілія, Уругвай, Аргенціна, Калумбія. Перу ў лістападзе згуляе стыкавы матч з Новай Зеландыяй.

У групе КАНКАКАФ ЗША нечакана прайгралі Трынідаду і Табага (1:2) і не трапілі на чэмпіянат. З 1986 года гэта зборная пастаянна гуляла на мундыялях.

Мексіка - 21, Каста-Рыка — 16, Панама — 13, Гандурас — 13, ЗША — 12, Трынідад — 6.

Гандурас ніжэй за Панаму за кошт горшай розніцы мячоў.

НА ЧС выйшлі Мексіка, Коста-Рыка і Панама, Гандурас згуляе ў стыкавых матчах з Аўстраліяй.

Хто выйшаў на чэмпіянат свету:

Расія (гаспадыня), Германія, Англія, Іспанія, Партугалія, Польшча, Бельгія, Ісландыя, Сербія, Францыя; Мексіка, Коста-Рыка, Панама; Бразілія, Уругвай, Аргенціна, Калумбія; Іран, Японія, Паўднёвая Карэя, Саудаўская Аравія; Нігерыя, Егіпет.

Яшчэ тры каманды ад Афрыкі стануць вядомыя ў лістападзе па выніках групавога турніру, чатыры ад Еўропы вызначацца ў стыках, у стыках таксама згуляюць Гандурас — Аўстралія і Перу — Новая Зеландыя.

У стыкавых матчах ад Еўропы згуляюць: Італія, Швецыя, Паўночная Ірландыя, Ірландыя, Харватыя, Данія, Швейцарыя, Грэцыя.

Лёсаванне параў — 17 кастрычніка, гульні ў лістападзе.

Лёсаванне групавога турніру чэмпіянату свету — 1 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930