Знайсці
14.10.2017 / 09:239РусŁacБел

Ліст чытачкі: «як мне прынеслі каву з водарам роднай мовы»

Пра прыгажосць роднай мовы, як і пра тое, што патрабуюцца пэўныя высілкі для яе адраджэння, можна разважаць доўга. А яшчэ можна праявіць крэатыўнасць і на справе даказаць сваю павагу да нацыянальных каштоўнасцей, нават калі сфера вашай дзейнасці не звязаная непасрэдна з той жа літаратурай або асветніцтвам.

Фота Наталлі Ружыцкай.

Прыклад таму — аздабленне пакецікаў з цукрам, якія я атрымала разам з кавай капучына, замоўленай у мінскім рэстаране-бістро «Лідо».

Сама па сабе кава была якаснай, але ж яе смак падаўся мне яшчэ больш прывабным, калі на цукровых пакеціках я пабачыла сакавітыя беларускія прымаўкі: «Гаспадарку весці — не штанамі трэсці», «Любіш паганяць — любі і каня гадаваць».

Спадабаліся мне і міні-ілюстрацыі пад кожнай з прымавак. Пагадзіцеся, файная задума, якая, дарэчы, не патрабуе буйных фінансавых выдаткаў, але дадае да водару кавы цудоўны «водар» роднай мовы.

Даслала чытачка Наталля Ружыцкая

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера