Знайсці
10.10.2017 / 21:235РусŁacБел

Беларускія дэсантнікі «захапілі» аэрадром пад Псковам

Сумесныя расійска-беларускія тактычныя вучэнні праходзяць у Пскоўскай вобласці з 9 па 11 кастрычніка. У іх задзейнічана каля тысячы вайскоўцаў і больш за 200 адзінак баявой і спецыяльнай тэхнікі, піша РІАН.

«У ходзе расійска-беларускіх сумесных вучэнняў перадавы атрад у колькасці 300 дэсантнікаў пскоўскага злучэння Паветрана-дэсантных войскаў (ВДВ) Расіі і віцебскага злучэння Сіл спецыяльных аперацый (ССА) Узброеных сіл Беларусі дэсантаваўся на незнаёмую пляцоўку прызямлення ў Пскоўскай вобласці. Пры выкананні далейшай задачы сумеснымі дзеяннямі віцебскія і пскоўскія дэсантнікі знішчылі прыдатныя рэзервы ўмоўнага праціўніка і, захапіўшы аэрадром, забяспечылі бесперашкодную высадку галоўных сіл. У цэлым дэсантаванне ажыццяўлялі каля тысячы ваеннаслужачых», — сказана ў паведамленні.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера