Знайсці
10.10.2017 / 20:5226РусŁacБел

Кіеў назваў цынічнай прапанову прэзідэнта Чэхіі аб кампенсацыі за Крым

Міністэрства замежных спраў Украіны падкрэслівае, што Украіна ніколі не будзе гандляваць уласнай тэрыторыяй і свабодай. Пра гэта гаворыцца ў заяве, апублікаванай на сайце МЗС, піша УНІАН.

«Ва Украіне з абурэннем успрынялі выказванні прэзідэнта Чэхіі Мілаша Зэмана ў час яго выступу 10 кастрычніка на сесіі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы», — гаворыцца ў заяве.

«Спроба прапанаваць не толькі супакаенне агрэсара, але і легітымізацыю анексіі АР Крым шляхам «продажу» часткі нашай тэрыторыі з'яўляецца абсалютна непрымальнай для сучаснай Еўропы. Цяжка паверыць, што мы гэта чуем ад прэзідэнта краіны, якая столькі пакутавала ад Мюнхенскай змовы», — заявілі ў МЗС.

«Ва ўмовах, калі тысячы ўкраінцаў загінулі ад рук расійскіх акупантаў, дзясяткі тысяч украінцаў і крымскіх татараў пераследуюцца акупацыйным рэжымам, гэтая прапанова выходзіць за палітычныя рамкі і з'яўляецца адкрытым цынізмам», — адзначаюць ва ўкраінскім знешнепалітычным ведамстве.

«Украіна ніколі не будзе гандляваць сваёй тэрыторыяй, сваімі каштоўнасцямі і сваёй свабодай», — падкрэсьлілі ў МЗС.

«Разам з тым, ва Украіне высока цэняць важкую падтрымку і салідарнасць ўрада Чэхіі і чэшскага народа, якія выяўляюцца ў канкрэтных справах і практычнай дапамозе. Яркім прыкладам гэтага з'яўляецца нядаўні візіт дэлегацыі Сената Чэшскай Рэспублікі на Данбас», — рэзюмавалі дыпламаты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930