Знайсці
10.10.2017 / 20:4817РусŁacБел

Прэзідэнт Каталоніі папрасіў парламент пачакаць з абвяшчэннем незалежнасці

Marca.es

Выступаючы ў парламенце 10 кастрычніка, прэзідэнт Жэнералітата (урада) Карлес Пучдэмон прапанаваў пачакаць з абвяшчэннем незалежнасці некалькі тыдняў і заклікаў Мадрыд да дыялогу, паведамляе La Vanguardia.

«Мы не маем нічога супраць іспанцаў, але адносіны не працуюць, і нічога, каб змяніць сітуацыю, Мадрыд за гэтыя гады не зрабіў. Пасля смерці Франка Каталонія стала эканамічным рухавіком Іспаніі і фактарам мадэрнізацыі і стабільнасці», — заявіў Пучдэмон. Ён зазначыў, што урад Каталоніі пры магчымасці правядзе яшчэ адно пасяджэнне, каб запусціць працэс аддзялення.

Тым часам шэраг дэпутатаў раскрытыкавалі выступ Пучдэмона, заявіўшы, што Каталонія павінна быць незалежнай.

Чакалася, што сёння вечарам Пучдэмон дэкларуе незалежнасць. Але перад яго прамовай ўлады Іспаніі заклікалі кіраўніка Каталоніі «не рабіць нічога незваротнага», а старшыня Еўрапейскай рады Дональд Туск перасцярог ад рашэнняў, якія «зробяць дыялог немагчымым». Паседжанне парламента ў выніку было перанесена на гадзіну. Каля сцен парламента сабралася некалькі сотняў чалавек.

***

1 кастрычніка ў Каталоніі — рэгіёне на паўночным усходзе Іспаніі з насельніцтвам у 7,2 млн чалавек і тэрыторыяй 32 тыс. кв. км — прайшоў рэферэндум. На ўчасткі прыйшлі 42%, нягледзячы на спробу Мадрыда блакаваць галасаванне. За незалежнасць, па ацэнках уладаў Каталоніі, прагаласавала 90%.

Прэм'ер Іспаніі Марыяна Рахой назваў плебісцыт інсцэніроўкай, а кароль Іспаніі Філіп VI заявіў, што Каталонія спрабуе зламаць адзінства краіны і парушыць гармонію суіснавання народаў. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера