Знайсці
10.10.2017 / 19:247РусŁacБел

Навукоўцы распавялі, чым небяспечныя фотасесіі ў апалай лістоце

Кожную восень інтэрнэт мільгаціць прыгожымі фотасесіямі з удзелам апалай лістоты — нехта закопваецца ў яе, нехта абсыпае сябе рознакаляровым лісцем. Вось толькі захапляцца гэтым не варта, паведамляецца на сайце цэнтра «Фобас».

Па-першае, на лісці асядае ўвесь пыл і бруд, які лунае ў гарадскім паветры, а затым лісце збірае ў сябе і тое, што было на зямлі.

Па-другое, спецыялісты папярэджваюць, што такія фотасесіі могуць спрычыніцца да цэлага букета захворванняў — ад кан'юктывіту да птушынага грыпу.

Пры адносна цёплым і вільготным надвор'і ў апалым лісці ўтвараецца шмат плесневых грыбкоў. Плесневыя грыбкі могуць выклікаць алергію, абвастрэнне бранхіяльнай астмы, кашаль, насмарк, закладзенасць носа, кан'юктывіт. 

У апалай лістоце могуць хавацца і больш сур'ёзныя хваробы. Сярод іх — хламідыёз, сімптомы якога ў чалавека — дрыжыкі, болі ў цягліцах і грудзях, кашаль. Ускладненні могуць быць звязаныя з павелічэннем селязёнкі і запаленнем цягліц сэрца. Калабацылёз — больш вядомы як кішачная палачка — выклікае вострую дыярэю. Узбуджальнікі здольныя трапляць у лістоту з птушыным памётам.

Там жа можа знаходзіцца і вірус птушынага грыпу, перадача якога, як кажуць эксперты, не выключаная пры ўдыханні дробных часціц і кантакце з паверхнямі, на якія патрапілі шкоднасныя мікраарганізмы.

Таму, як раяць спецыялісты, значна больш разумна ставіцца да прыгажосцяў прыроды так, як гэта прынята ў Японіі — проста сузіраць.

Тавары для здароўя шукайце тут

Nina.nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930