Знайсці
10.10.2017 / 17:573РусŁacБел

Шатландская пенсіянерка праз Facebook знайшла брата-мільянера, якога не бачыла 60 гадоў

Фотаздымак з сямейнага вяселля дапамог пенсіянерцы з Шатландыі Ідзе Уайльд уз'яднацца з даўно згубленым братам, якога яна не бачыла ўжо 60 гадоў, піша Daily Record.

Тут і ніжэй фота: Daily Record

Як піша выданне, гаворка ідзе пра Асгара Шакура Патэля, які з'яўляецца адным з самых паспяховых прадпрымальнікаў Азіі. Патэль валодае транспартнай кампаніяй Patel і займае 45 радок у Топ-100 індыйскіх мільянераў па версіі Forbes. У 2013 годзе яго багацце склала $615 млн.

У 1947 годзе цётка Іды, якая тады знаходзілася з мужам у Індыі, усынавіла чатырох мясцовых дзяцей, але потым аддала двух з іх сваёй сястры, г. зн. маці Іды. Хлопчыку тады было 6 гадоў. Аднак дзеці і так не прыжыліся, і ў рэшце рэшт праз 5 гадоў новая сям'я вярнула іх назад у Індыю.

Як распавяла Іда Уайльд, Патэль ужо шмат гадоў шукаў сваю прыёмную сям'ю з Шатландыі.

«Калі я атрымала паведамленне ў Facebook ад Асгара, было проста прыемна зноў пачуць нешта аб ім. Я не магла паверыць, што ён заўважыў маю фатаграфію пасля ўсіх гэтых гадоў — гэта было сапраўды цуд. Я развіталася з маленечкім хлопчыкам, і цяпер ён стаў вельмі паспяховым мультымільянерам. Гэта было нерэальна», — дзеліцца сваімі ўражаннямі Іда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930