Знайсці
10.10.2017 / 16:38РусŁacБел

На Зямлі чакаецца двухдзённая магнітная бура

У бліжэйшыя дні Зямлі дасягне новая порцыя сонечнага ветру, што стане прычынай чарговай магнітнай буры, якая чакаецца 13-14 кастрычніка, паведамілі ў цэнтры надвор'я «Фобас».

Пры гэтым 11-12 кастрычніка, а таксама 15 кастрычніка магнітасфера Зямлі будзе ўзрушанай. У гэтыя дні магчымыя збоі ў працы сродкаў сувязі і розных электронных прылад, узрастае імавернасць тэхнагенных аварый і катастроф.

Перыяд магнітных бур прыносіць людзям з падвышанай метэаадчувальнасцю значны дыскамфорт. У такія дні варта асабліва ўважліва ставіцца да свайго арганізму і прымаць папераджальныя меры, рэкамендаваныя лекарам. Уплыў магнітных бур на чалавека амаль заўсёды характарызуецца дрэнным самаадчуваннем, галаўнымі болямі, мігрэнямі, пачашчаным сэрцабіццем, бессанню, перападамі ціску. Медыкі звязваюць гэта з тым, што пры ваганнях магнітнага поля запавольваецца капілярны крывацёк і надыходзіць кіслароднае галаданне тканак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930