Знайсці
10.10.2017 / 15:2779РусŁacБел

«Выпадак з помнікам Касцюшку — выключэнне, а не правіла. Польшча паслядоўная ў падтрымцы беларускай незалежнасці»

Абсалютнае глупства напісаў Стась Карпаў. («Польшча [хоча, каб Беларусь была ў статусе] буфернай зоны і сумесі недапольскіх з таксамарускімі».). Наадварот, Польшча 27 гадоў паслядоўна трымаецца канцэпцыі Гедройця: паслядоўная падтрымка незалежнасці і нацыятварэння ва Украіне, Літве, Беларусі і поўная адмова ад прэтэнзій да гэтых краін. На канцэпцыі Дмоўскага пастаўлены крыж, канцэпцыя Гедройця рэалізуецца незалежна ад таго, хто каго змяняе пры ўладзе ў Варшаве.

Польшча ўкладае агромныя сродкі ва ўмацаванне незалежнасці і ідэнтычнасці Беларусі, у дапамогу беларускай культуры. Адзіны беларускамоўны тэлеканал працуе не за беларускія, а за польскія грошы.

Наконт палітыкі — Стасю варта пачытаць кнігу Снайдэра «Рэканструкцыя нацый». Снайдэр паказвае, наколькі Варшава паслядоўная ў сваёй палітыцы, скіраванай на падтрымку незалежнасці і цэласнасці Беларусі і Украіны.

Выпадак з помнікам Касцюшку — выключэнне, а не правіла, не ведаю, ці ён звязаны з палітычнымі зменамі ў Польшчы.

Вядома, за беларусаў ніхто Беларусі не зробіць, пільнаваць сваіх інтарэсаў трэба нам. Але раздзіманне істэрыі супраць усіх і пошук ворагаў на ўсіх кірунках — самае тупое, што могуць рабіць беларускія інтэлектуалы. 

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Андрэй Дынько

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930