Знайсці
10.10.2017 / 15:22РусŁacБел

«Яндэкс» прадставіў Алісу — галасавога памочніка на аснове нейроннай сеткі

Пра тое, што «Яндэкс» тэстуе Алісу, стала вядома вясной гэтага года. Асістэнт, адклікаючыся на галасавыя каманды, можа ажыццяўляць пошук у інтэрнэце, пракладаць маршруты, распавядаць прагноз надвор'я і іншае.

Расійская транснацыянальная кампанія запэўнівае, што Аліса — гэта першы ў свеце галасавы памочнік, які не абмяжоўваецца наборам загадзя зададзеных адказаў.

«Мы хацелі, каб Аліса гаварыла з людзьмі на іх мове, а не прывучала да сваёй, як гэта рабілі камп'ютарныя інтэрфейсы ў мінулым, — распавядае Дзяніс Філіпаў, кіраўнік кірунку маўленчых тэхналогій «Яндэкса». — Для гэтага, у першую чаргу, неабходна, каб яна разумела сапраўдную чалавечую гаворку, а не толькі ідэальна вымаўленыя запыты. Гэта было адным з прыярытэтаў пры распрацоўцы Алісы».

Асістэнт пакуль працуе выключна з рускамоўнымі карыстальнікамі.

Узаемадзейнічаць з людзьмі асістэнту дапамагаюць маўленчыя тэхналогіі SpeechKit, дзякуючы якім памочнік распазнае сказанае і выяўляе сэнс прапановаў. Дакладнасць распазнавання ў SpeechKit супастаўная з узроўнем чалавека.

Паведамляецца, што Аліса разумее дзяцей, дарослых і нават тых, хто гаворыць з акцэнтам. Галасавы асістэнт умее працаваць з некалькімі сэрвісамі «Яндэкса», у тым ліку з «Пошукам», «Картамі», «Музыкай» і «Надвор'ем». З часам сістэма навучыцца звяртацца да іншых вэб-службаў.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930