Знайсці
10.10.2017 / 14:572РусŁacБел

Прэзентацыю беларускага талера перанеслі, бо чакаюць новага дэкрэта Лукашэнкі

9 кастрычніка ў Мінску мелася прайсці прэс-канферэнцыя стваральнікаў першае беларускае крыптавалюты — талера. Але падзею перанеслі прыкладна на два тыдні.

© pixabay.com

«Стваральнікі талера атрымалі інфармацыю, што прэзідэнцкі дэкрэт пад умоўнай назвай «ПВТ 2.0» можа быць падпісаны ў самы бліжэйшы час. І ў ім вельмі вялікая ўвага будзе нададзеная лібералізацыі тэхналогій блокчэйн. Адпаведна, прэс-канферэнцыя пераносіцца на нявызначаны тэрмін — але на ёй, пасля падпісання Дэкрэта, у якасці экспертаў выступяць у тым ліку і распрацоўшчыкі гэтага дакумента», — паведамляецца на сайце Прэс-клуба, дзе мусіла адбыцца прэс-канферэнцыя. 

Пры гэтым стваральнікі Талера запэўніваюць, што сама сістэма ўжо працуе і праводзіць усе транзакцыі.

Талер — айчынны аналаг сусветнай крыптавалюты «біткойн». Шмат у якіх краінах выкарыстанне крыптавалюты забаронена законам. Беларуская прававая база ў гэтым кірунку, як плануецца, будзе прапісаная ў дэкрэце «ПВТ 2.0».

Чытайце таксама: Топ-5 фактаў пра біткойны

Ілья Параскевіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера