Знайсці
10.10.2017 / 14:1055РусŁacБел

Прэзідэнт Чэхіі прапануе заплаціць Украіне і ўзаконіць анексію Крыма

Прэзідэнт Чэхіі Мілаш Зэман лічыць страту Украінай Крыма «завершанай справай» і прапануе вырашыць яе з дапамогай выплат Украіне.

Пра гэта ён заявіў у Страсбургу падчас звароту да дэпутатаў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы, паведамляе «Еўрапейская праўда».

«На маю думку, будзе нейкая кампенсацыя для Украіны: або ў фінансавай форме, або нафтай і газам», — падкрэсліў ён

Прэзідэнт Чэхіі прызнаў незаконнасць анексіі Крыма, але заявіў, што пытанне вырашана: «Крым — гэта анексія, без сумневу. Гэта завершана справа (fait accompli)».

Зэман патлумачыў, што ў выпадку нязгоды Украіны на кампенсацыю пачнецца «еўрапейская вайна». Ён, у прыватнасці, працытаваў былога нямецкага прэзідэнта Ёахіма Гаўка: «Калі мы хочам забраць Крым і вярнуць Украіну, гэта будзе азначаць еўрапейскую вайну». На гэтай падставе Зэман зрабіў выснову, што «вайна» непазбежная таксама пры захаванні намаганняў Украіны для вяртання Крыма.

«Мы мусім пазбегнуць еўрапейскай вайны, і вы гэта павінны зразумець», — звярнуўся ён да дэпутатаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера