Знайсці
10.10.2017 / 20:351РусŁacБел

Наступныя версіі iPhone і Samsung не запрацуюць у Беларусі? Наўрад ці

На прэзентацыі новых прадуктаў, якая адбылася 12 верасня, кампанія Apple прадставіла новы разумны гадзіннік Apple Watch Series 3, асаблівасцю якога стаў убудаваны LTE-модуль, з якім гадзіннік становіцца незалежным ад тэлефона. Але звычайную SIM-картку туды ўставіць не атрымаецца. Магчымасць здзяйсняць званкі будзе даступнай дзякуючы так званай eSIM.

Сусветныя лідары на рынку смартфонаў ужо даўно кажуць пра хуткі пераход да тэхналогіі eSIM. Нядаўна пра імавернасць пераходу да электронных сім-картак у бліжэйшай будучыні заявіла Samsung. І вось з'явіліся чуткі, што і Apple таксама можа скарыстацца гэтай тэхналогіяй у наступных мадэлях айфонаў, тым больш што досвед яе выкарыстання ў гадзінніках ужо ёсць. 

eSIM — гэта «электронная» сім-картка, убудаваная ў сам гаджэт. Каб карыстацца паслугамі пэўнага аператара, трэба зарэгістраваць свой гаджэт у ягонай сетцы.

Замена eSIM звычайнае «сімкі» ў першую чаргу нашкодзіць расійскім аматарам мабільных прыладаў прэміум-сегменту. Справа ў тым, што ў Расіі гэтая тэхналогія забароненая. 

Крыху болей пашанцавала беларусам, бо ў нас такой забароны няма. Але ўсё залежыць ад гатоўнасці аператараў. У прэс-службе аператара life:) «Нашай Ніве» паведамілі, што ўважліва сочаць за рынкам і не прапусцяць гэты трэнд: «Калі ў Беларусі такія прылады стануць папулярнымі, мы абавязкова будзем развіваць гэты кірунак». 

Ілья Параскевіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930