Знайсці
10.10.2017 / 13:22РусŁacБел

Служба таксі 135 падняла тарыфы

Служба таксі «Сталіца-135» узняла тарыфы з 9 кастрычніка на 15%. Пра гэта auto.tut.by паведамілі ў дыспетчарскай службе.

Тарыфы падняліся на 11 капеек за кіламетр — з 59 капеек да 70 капеек. Пра гэта дыспетчары папярэджваюць і пры замове аўтамабіля.

Кіроўцы даўно звярталі ўвагу на тое, што тарыфы на перавозкі несувымерныя выдаткам. Таму кіраўніцтва прыняло рашэнне падняць тарыфы. Апошні раз яны мяняліся ў гэтай службе таксі восенню 2015 года.

Тарыфы на таксі не рэгулююцца ў Беларусі ні Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю, ні Мінтрансам. Перавозчык мае права сам ставіць выгадны яму тарыф.

У службе таксі 7788 растлумачылі, што тарыфы на перавозкі ў іх не падымаліся, але «магчыма, зменяцца ў бліжэйшы час». Гэтак жа адказалі і ў іншых службах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930