Знайсці
10.10.2017 / 12:418РусŁacБел

У Расіі будучых губернатараў правяраюць скачкамі са скалы

Аказваецца, такія скачкі — афіцыйная частка падрыхтоўкі кадравага рэзерву для адміністрацыі прэзідэнта Расіі.

Скачуць кандыдаты ў губернатары з сяміметровай скалы ў раку на Агурскіх вадаспадах непадалёк ад Сочы. Відэа скачкоў апублікаваў РБК, яго сапраўднасць пацвердзіў адзін з удзельнікаў трэнінгу.

Фота - РБК

Раней РБК паведаміў, што з 3 па 7 кастрычніка ў Сочы прайшоў навучальны трэнінг для патэнцыйных кіраўнікоў рэгіёнаў. Ён быў арганізаваны на аснове курсаў Вышэйшай школы дзяржаўнага кіравання РАНГіДС. Гэты трэнінг - частка дзевяцімесячнай вучэбнай праграмы, арганізаванай пры ўдзеле адміністрацыі прэзідэнта для падрыхтоўкі кадраў на губэрнатарскі пасты і на кіруючыя пасады ў рэгіёнах.

Нагадаем, нядаўна ў Расіі прайшоў «губернатарапад» — свае пасады згубілі дзевяць кіраўнікоў рэгіёнаў. Цяпер, у тым ліку і такім незвычайным чынам, вядзецца праца па выбару пераемнікаў.

паводле РБК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера