Знайсці
10.10.2017 / 12:3716РусŁacБел

Архімандрыт-беларус у Беластоку назваў уцекачоў вошамі і гнідамі

Прэзентацыя фільма «Бежанцы 1915—1922» у Беластоку скончылася скандалам. Падчас паказу стужкі пра беларусаў-уцекачоў з Падляшша ў часы І сусветнай вайны праваслаўны манах, архімандрыт Гаўрыіл, параўнаў сучасных уцекачоў з вошамі і гнідамі.

Пра здарэнне, якое адбылося 5 кастрычніка, піша выданне poranny.pl.

Фільм беластоцкага рэжысёра Юрыя Каліны, які супрацоўнічае з тэлеканалам Белсат, быў вельмі прыхільна ўспрыняты публікай. Падчас дыскусіі, пасля паказу, вядомы на Падляшшы манах беларускага паходжання, айцец Гаўрыіл (герой фільма Каліны «Архімандрыт») назваў імігрантаў насякомымі, вошамі і гнідамі.

«Духоўная асоба заявіла, што імігранты сёньня прыязджаюць у Еўропу па сацыяльную падтрымку. А напрыканцы ён назваў іх «вошамі і гнідамі». Духоўная асоба не павінна так казаць пра людзей. Ён не палемізаваў са зместам фільма, ён увайшоў у палітыку» — лічыць мясцовы грамадскі дзеяч Яўген Мушыц.

Прысутныя сустрэлі словы манаха абураным гулам.

Гаўрыіл (Гіба) нарадзіўся ў Саколцы на Падляшшы. Ён з'яўляецца архімандрытам Польскай праваслаўнай аўтакефальнай царквы.

Паводле Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930