Знайсці
10.10.2017 / 10:4939РусŁacБел

У Сірыі разбіўся расійскі Су-24

Расійскі франтавы бамбардзіроўшчык Су-24 разбіўся пры ўзлёце з аэрадрома ў Сірыі. Абодва лётчыкі не паспелі катапультавацца і загінулі.

Расійскі франтавы бамбардзіроўшчык Су-24 разбіўся пры ўзлёце з аэрадрома ў Сірыі, паведамляе ТАСС са спасылкай на інфармацыю Мінабароны.

Абодва лётчыкі не паспелі катапультавацца і загінулі. Паводле інфармацыі ведамства, самалёт выкаціўся за межы ўзлётна-пасадачнай паласы, па папярэдняй інфармацыі, прычынай катастрофы магла стаць тэхнічная няспраўнасць.

«10 кастрычніка пры здзяйсненні разгону на ўзлёт з аэрадрома Хмеймім (Сірыя) для выканання баявой задачы выкаціўся за межы ўзлётна-пасадачнай паласы і разбурыўся самалёт Су-24. Экіпаж самалёта не паспеў катапультавацца і загінуў», - цытуе агенцтва паведамленне Мінабароны.

«Прычынай магла стаць тэхнічная няспраўнасць машыны», - удакладнілі ў ведамстве. Разбурэнняў на зямлі ў выніку катастрофы няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930