Знайсці
10.10.2017 / 08:506РусŁacБел

Прэзідэнт Грузіі супраць пераходу да парламенцкай рэспублікі

Прэзідэнт Грузіі Георгі Маргвелашвілі наклаў вета на прынятыя парламентам змены ў Канстытуцыю, якія, сярод іншага, прадугледжваюць пераход да парламенцкай формы кіравання, паведамляе Радыё Свабода.

У телезаяве 9 кастрычніка прэзідэнт Грузіі настаяў на адмене пункту аб абранні прэзідэнта спецыяльнай калегіяй замест усенароднага галасавання і пераходу на цалкам «прапарцыйныя выбары» паводле партыйных спісаў ужо з 2020 года.

Цяпер праект канстытуцыйных паправак вяртаецца ў парламент, дзе кіроўная партыя «Грузінская мара» мае канстытуцыйную большасць, што дазваляе ёй пераадолець вета прэзыдэнта. Гэтыя змены таксама прадугледжваюць легалізацыю куплі зямлі іншаземцамі.

26 верасня парламент Грузіі прыняў у канчатковым чытанні змены ў Канстытуцыю. Апазіцыйныя партыі «Адзіны нацыянальны рух» і «Еўрапейская Грузія — рух за свабоду» ад галасавання адмовіліся. Пярэчаньні з гэтай нагоды меў і прэзідэнт Георгі Маргвелашвілі.

Чарговыя прэзідэнцкія выбары ў Грузіі павінны адбыцца ў 2018 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930