Знайсці
10.10.2017 / 14:3669РусŁacБел

ЕС гатовы бачыць Лукашэнку на саміце «Усходняга партнёрства»

Reuters.com

Крыніцы ў Еўрасаюзе паведамляюць, што ЕС гатовы вітаць беларускага кіраўніка Аляксандра Лукашэнку на саміце «Усходняга партнёрства», які адбудзецца ў наступным месяцы ў Брусэлі. Пра гэта паведамляе брусэльскі карэспандэнт Радыё Свабода Рыкард Юзвяк.

Крыніцы ў ЕС у размове з Юзвякам падкрэслілі, што Беларусь была запрошаная ўзяць удзел у саміце 24 лістапада ў Брусэлі «без абмежаванняў» — гэтак жа, як і пяць іншых чальцоў «Усходняга партнёрства»: Азербайджан, Арменія, Грузія, Малдова і Украіна.

Запрашэнні на саміт былі накіраваныя краінам «Усходняга партнёрства» 6 кастрычніка.

Напярэдадні чатырох папярэдніх самітаў «Усходняга партнёрства» ЕС ясна даваў зразумець, што на іх не чакаюць Лукашэнку, які кіруе Беларуссю шмат гадоў і якога называлі «апошнім дыктатарам Еўропы».

На апошнім такім саміце, які праходзіў у Рызе ў 2015 годзе, Мінск прадстаўляў міністр замежных справаў Уладзімір Макей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930