Знайсці
09.10.2017 / 21:598РусŁacБел

У Кіеве прапанавалі часова забараніць украінцам паездкі ў Расію

Дэпутаты Вярхоўнай рады Украіны ўнеслі законапраект, у якім прапануецца ўвесці часовае абмежаванне для ўкраінцаў на паездкі ў Расію. Адпаведны дакумент апублікаваны на сайце парламента, паведамляе РБК.

«Выезд з Украіны грамадзян, якія з'яўляюцца дзяржаўнымі служачымі (акрамя работнікаў дыпламатычных службаў, або выезд з мэтай неадкладнай медыцынскай дапамогі або ўдзелу ў пахаваннях блізкага сваяка) у дзяржаву-агрэсар часова абмяжоўваецца», — сказана ў тэксце дакумента.

Як тлумачаць парламентарыі, расійскі бок можа ціснуць на грамадзян Украіны шляхам подкупу, шантажу або вярбоўкі. На іх думку, украінцаў могуць выкрадаць, катаваць, пазбавіць волі і нават жыцця, і ў такіх выпадках Украіна «не зможа забяспечыць абарону іх правоў».

Праект ўнеслі дэпутаты «Блока Пятра Парашэнкі» Андрэй Неміроўскі і Андрэй Шыньковіч, а таксама пазафракцыйны дэпутат Андрэй Дзенісенка.

Згодна з тлумачальнай запіскай, Украіна застаецца аб'ектам ваеннай агрэсіі з боку Расіі. Масква ажыццяўляе агрэсію шляхам «падтрымкі і забеспячэння маштабных тэрарыстычных нападаў». На думку дэпутатаў, Расія з 2014 года парушае нормы міжнароднага права.

«Нягледзячы на дыпламатычныя намаганні ў жэнеўскім, нармандскім і іншых фарматах, Расія не выконвае сваіх абавязацельстваў», — сказана ў тлумачэнні.

У пачатку верасня кіраўнік Службы бяспекі Украіны Васіль Грыцак прапанаваў заканадаўча забараніць наведванне Расіі украінскім дэпутатам, палітыкам і грамадскім дзеячам. Па яго словах, гэта ўмацуе дзеянне ўказа Пятра Парашэнкі аб унясенні Расіі ў спіс краін «міграцыйнай рызыкі». Грамадзянам краін з такога спісу з 2018 года пры ўездзе ў Украіну прыйдзецца праходзіць трохэтапную біяметрычную верыфікацыю.

Афіцыйны дакумент, у якім Расія прызнаецца краінай-агрэсарам, быў прыняты Вярхоўнай Радай 6 кастрычніка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера