Знайсці
09.10.2017 / 18:47РусŁacБел

Названы самы прадаваны ў свеце смартфон

iPhone 7 стаў самым прадаваным смартфонам першай паловы 2017 года. Гэта вынікае са справаздачы аналітыкаў IHS Markit, паведамляе Phonearena.

Другім па папулярнасці значыцца iPhone 7 Plus. Замыкае тройку лідараў Samsung Galaxy Grand Prime Plus. Гэта бюджэтны пяціцалевы смартфон з разрозненнем 540 на 960 пікселяў і коштам ад 130 даляраў. Таксама ў пяцёрку ўвайшлі iPhone 6s і Samsung Galaxy S8.

Адзначаецца, што паказчыкі iPhone 7 сёлета трохі горшыя, чым вынікі iPhone 6s за аналагічны перыяд мінулага года. Аналітыкі дадалі, што з кожным годам доля рынку Apple памяншаецца. Так, калі параўноўваць першую палову 2015, 2016 і 2017 гадоў, то доля рынку iPhone знізілася спачатку з 10 да сямі працэнтаў, а потым наогул да пяці. Аналагічная сітуацыя назіраецца і ў Samsung.

Усяго ў дзясятку ўвайшлі пяць смартфонаў ад Samsung, чатыры ад Apple і толькі адзін ад кітайскай кампаніі Oppo.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930