Даслаць навіну
Знайсці
09.10.2017 / 17:42 16

Украіна адмовілася даць палітычны прытулак арганізатару беларускага гей-парада Эдуарду Тарлецкаму

Украіна адмовілася даць палітычны прытулак арганізатару гей-марша ў Беларусі, грамадскаму актывісту Эдварду Тарлецкаму.

Павялічыць выяву

Пра гэта гаворыцца ў матэрыялах суда, перадаюць «Украінскія Навіны».

У верасні 2016 Дзяржаўная міграцыйная служба Украіны (ДМСУ) адмовілася прызнаць яго ўцекачом або асобай, якая патрабуе дадатковай абароны. Тарлецкі звярнуўся ў Акруговы адміністрацыйны суд Кіева з пазовам да ДМСУ.

Ён пакінуў Беларусь і з'ехаў ва Украіну 4 жніўня 2009 года. З заявай аб прадастаўленні палітычнага прытулку Тарлецкі звярнуўся 5 мая 2016.

У сваёй анкеце ён паказаў, што быў вымушаны пакінуць сваю краіну па палітычных і сацыяльных прычынах, паколькі арганізоўваў гей-прайд у Мінску і выступаў супраць дыскрымінацыі сэксуальных меншасцяў.

«Пазоўнік паказаў, што ён быў адпраўлены ў псіхіятрычную лякарню з дыягназам шызафрэнія праз тое, што ён працаваў травесці-дзівай у клубах», — гаворыцца ў судовым рашэнні.

Міграцыйная служба не знайшла падстаў для прадастаўлення Тарлецкаму статусу бежанца. Ён абскардзіў гэтае рашэнне ў судзе.

Суд не знайшоў доказаў прымусовых мер медыцынскага характару актывіста ў псіхіятрычнай установе, а таксама пацвярджэнняў распачатых крымінальных спраў супраць яго ў Беларусі.

Акрамя таго, Міграцыйная служба паказала ў судзе, што пазоўнік зарабляе ва Украіне, паколькі выступае ў якасці травесці-дзівы пад псеўданімам Мадам Жу-Жу.

Павялічыць выяву

«Зыходзячы з вышэй сказанага, суд прыйшоў да высновы, што пазоўнік добраахвотна пакінуў краіну ў пошуках лепшай долі і імкнецца павысіць узровень матэрыяльнага дабрабыту і палепшыць умовы працы і свой узровень жыцця», — вырашыў суд.

4
Джоннi / адказаць
09.10.2017 / 23:38
У турму за пропаганду распусты!!! ЗЫ I не трэба цэнзуры, НН!!!
1
Дзядьзька ў Вiльнi / адказаць
10.10.2017 / 13:53
Ды няхай гэты жу-жу з'едзе хоць куды!  Ды iншых вычварэнцаў з сабой забярэ.
0
Dr. Leper / адказаць
10.10.2017 / 16:35
Ой, ну будет еще апелляционная инстанция :) Не переживайте, я в ДМСУ как на работу в свое время ходил - знаю процідурку.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31