Знайсці
09.10.2017 / 17:17РусŁacБел

Авіякампанія-банкрут Air Berlin спыніць палёты з 28 кастрычніка

Нямецкая авіякампанія-банкрут Air Berlin цалкам спыніць палёты ўжо ў канцы кастрычніка. Пра гэта паведаміла сёння агенцтва DPA са спасылкай на ліст кіраўніцтва канцэрна супрацоўнікам.

У ім адзначаецца, што авіяперавозкі, «паводле даных на гэты момант, немагчыма будзе ажыццяўляць найпазней з 28 кастрычніка». Палёты «дочак» Air Berlin — Niki і LG Walter — будуць працягвацца без змен.

Кіраўніцтва авіякампаніі нагадала, што ў бліжэйшы чацвер, 12 кастрычніка, заканчваецца тэрмін перамоў аб набыцці падраздзяленняў Air Berlin з канцэрнамі Lufthansa і Easyjet. «У бліжэйшыя дні мы будзем больш ведаць аб тым, што нас чакае», — падкрэсліваецца ў дакуменце. У кампаніі прызналі, што не кожны супрацоўнік зможа захаваць за сабой працоўнае месца.

15 жніўня другі па велічыні авіяперавозчык Германіі паведаміў аб пачатку працэдуры банкруцтва пасля таго, як найбуйнейшы акцыянер — Etihad — вырашыў спыніць фінансавую падтрымку стратнай кампаніі. Каб забяспечыць працу Air Berlin на адпускны перыяд, урад Германіі выдаў 15 жніўня авіяперавозчыку крэдыт у памеры 150 млн еўра. Гэтых сродкаў, паводле ацэнак Мінэканомікі краіны, павінна было хапіць на тры месяцы, неабходных для прыняцця рашэння аб лёсе Air Berlin.

Друкуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930