Знайсці
09.10.2017 / 17:131РусŁacБел

Затрыманы ў Віцебску святар з Расіі вербаваў дзяўчат і ў Гомелі

Віцебскі гарадскі аддзел Следчага камітэта завяршыў расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да жыхара Ленінградскай вобласці Расіі, які абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынстваў супраць палавой свабоды, паведамілі ва УСК па Віцебскай вобласці.

Паводле даных следства, 39-гадовы мужчына з красавіка па жнівень 2017 года вёў перапіску ў інтэрнэце з дзвюма жыхаркамі Віцебска. Калі ён атрымаў згоду апошніх на заняткі прастытуцыяй за грашовае ўзнагароджанне ў Санкт-Пецярбургу, прыбыў у Віцебск з мэтай дастаўкі дзяўчат у Расію. Як паведамлялася, мужчына быў затрыманы супрацоўнікамі органаў унутраных спраў пры пасадцы ў аўтобус Віцебск — Санкт-Пецярбург.

Акрамя таго, выяўлена, што мужчына па папярэдняй змове з 19-гадовай грамадзянкай Таджыкістана і іншымі асобамі ў студзені-лютым бягучага года ажыццяўляў аналагічную перапіску ў інтэрнэце з дзяўчатамі, якія пражываюць у іншых рэгіёнах Беларусі. Па яго загадде грамадзянка Таджыкістана ў лютым прыбыла ў Гомель, дзе правяла вярбовачныя гутаркі з дзяўчатамі. Дасягнуўшы дамоўленасці па іх вывазе для заняткаў прастытуцыяй, яна набыла квіткі на цягнік Гомель — Санкт-Пецярбург, аднак была затрыманая супрацоўнікамі органаў унутраных спраў пры пасадцы ў цягнік на вакзале Гомеля.

Судом Чыгуначнага раёна Гомеля 19-гадовая дзяўчына прысуджаная да 5 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму. «Знаходзячыся ў месцах пазбаўлення волі, яна ўбачыла сюжэт на канале нацыянальнага тэлебачання пра затрыманне ў жніўні ў Віцебску мужчыны, які спрабаваў вывезці дзяўчат у Санкт-Пецярбург для заняткаў прастытуцыяй. У затрыманым яна пазнала чалавека, які адправіў яе ў Гомель з мэтай прывезці дзвюх дзяўчат», — адзначыла Святлана Сахарава.

Следчыя выставілі абвінавачванне мужчыну па ч. 1 арт. 14, ч. 2 арт. 171 і ч. 1 арт. 14, ч. 2 арт. 171 (замах на арганізацыю і выкарыстанне заняткаў прастытуцыяй іншымі асобамі, спалучаныя з вывазам за межы дзяржавы асобы для заняткаў прастытуцыяй, пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства, учыненыя асобай, якая раней здзейсніла злачынства, прадугледжанае арт. 171 Крымінальнага кодэкса) КК РБ. З моманту затрымання абвінавачваны ўтрымліваецца пад вартай.

Па крымінальнай справе следчымі выяўленыя і дапытаныя сведкі па ўсіх эпізодах абвінавачвання, атрыманы характарызуючыя звесткі аб абвінавачаным, вывучаная яго асоба, накладзены арышт на яго маёмасць (мабільныя тэлефоны і грашовыя сродкі) на агульную суму больш за 1400 рублёў.

Папярэдняе расследаванне завершанае. Матэрыялы крымінальнай справы перададзеныя пракурору для накіравання ў суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930