Знайсці
09.10.2017 / 16:446РусŁacБел

Пучдэмон мае намер абвясціць незалежнасць Каталоніі

Кіраўнік каталонскай аўтаноміі Карлес Пучдэмон мае намер у бліжэйшы час абвясціць незалежнасць Каталоніі, калі іспанскі ўрад не прыме прапановы аб пасярэдніцтве, паведамляеDW.

«Мы адкрылі дзверы, мы сказалі «так» усім прадстаўленым нам магчымасцям аб пасярэдніцтве», — заявіў Пучдэмон у нядзелю ў інтэрв'ю мясцоваму тэлебачанню. «Дні ідуць, і калі іспанская дзяржава не будзе рэагаваць у пазітыўным ключы, мы зробім тое, дзеля чаго ўсё і адбывалася», — дадаў каталонскі палітык.

Каталонскі парламент ужо ў аўторак, 10 кастрычніка, можа абвясціць аб незалежнасці ад Іспаніі. Раней Канстытуцыйны суд у Мадрыдзе забараніў праводзіць пасяджэнне рэгіянальнага парламента, на якім планавалася абмяркоўваць вынікі рэферэндуму. Пучдэмон, тым не менш, плануе выступіць з прамовай, пры гэтым перанесці яе на аўторак.

Прэм'ер-міністр Іспаніі Мар'яна Рахой у пытаннях імкнення Каталоніі да незалежнасці на саступкі не ідзе. У нядзелю ён паўтарыў свае выказванні, што адмаўляецца «гандлявацца аб адзінстве краіны», а таксама што Мадрыд не будзе весці перамовы «пад пагрозамі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930