Знайсці
09.10.2017 / 15:1311РусŁacБел

«Я папулярызаваў нацыянальныя сімвалы» — хлопец, які выбег на поле са сцягам, расказаў пра свой учынак

Аляксандр Вянгерскі, які выбег на поле з бел-чырвона-белым сцягам падчас матча БАТЭ — «Арсенал», адседзеў за свой учынак 10 сутак. Пасля выхаду хлопца судзілі яшчэ раз, ужо ў яго роднай Вілейцы, за ўдзел у акцыі супраць беларуска-расійскіх вучэнняў «Захад-2017». За гэта Вянгерскі атрымаў штраф памерам у 20 базавых велічынь.

«Сядзеў я нармальна, праблем не было. Абыходзіліся са мной таксама нармальна. Карацей, было як у Егіпце, толькі без мора», — прызнаецца «Нашай Ніве» Вянгерскі.

Вянгерскі называе свой учынак на Барысаў-Арэне перформансам. Пра яго не шкадуе.

«Я такім чынам хацеў папулярызаваць нацыянальныя сімвалы. Не думаю, што я нашкодзіў іншым заўзятарам, якія прыходзяць на футбол з бел-чырвона-белымі сцягамі ці «Пагоняй». На іх і так глядзяць як на хуліганаў, пастаянна штрафуюць. Міліцыянты кідаюцца на наш сцяг, як быкі», — сказаў Аляксандр.

Пасля затрымання папаўзлі чуткі, што Вянгерскі збіраецца папрасіць прытулку за мяжой. Але сам Аляксандр гэта абверг.

«Не, пра такое зусім не думаў і не планаваў», — запэўніў ён.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера