Знайсці
09.10.2017 / 16:068РусŁacБел

«Канфлікт узнік у прыватным доме»: падрабязнасці забойства дзяўчыны на вуліцы Васняцова ў Мінску

УСК па Мінску працягваецца расследаванне крымінальнай справы аб забойстве 21-гадовай ураджэнкі Гомельскай вобласці вечарам 5 кастрычніка, паведаміла ў сваім фэйсбуку афіцыйны прадстаўнік СК Юлія Ганчарова.

Цела дзяўчыны знайшоў на вул. Васняцова кіроўца таксі. На працягу некалькіх гадзін у выніку аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў быў устаноўлены падазраваны, 21-гадовы знаёмы загінулай, ён затрыманы.

Падзеі адбыліся ў прыватным доме, размешчаным у праездзе Весніна ў сталіцы, на адлегласці каля 100 метраў ад месца выяўлення дзяўчыны. Са слоў падазраванага, паміж ім і знаёмай паўстаў канфлікт на глебе асабістых узаемаадносін, падчас якога ён схапіў яе за шыю і некаторы час трымаў. Усвядоміўшы, што здзейсніў забойства, мужчына паспрабаваў схаваць сляды злачынства і пазбавіцца ад цела. Менавіта ў гэты працэс і ўмяшаўся таксіст.

Экспертамі праводзяцца даследаванні па справе, у тым ліку судова-медыцынская і комплексная псіхолага-псіхіятрычная экспертызы. Папярэдне ўстаноўлена, што смерць дзяўчыны наступіла ад асфіксіі ў выніку здушэння органаў шыі.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930