Знайсці
09.10.2017 / 13:379РусŁacБел

Уначы пад Ашмянамі ледзь не разбіўся поўны аўтобус — рабочыя пакінулі на трасе дарожную тэхніку ФОТЫ

Чытач «Нашай Нівы» паведаміў нам пра здарэнне на трасе Р52 (дарога ад АЭС да Ашмянаў), што адбылося ў суботу а палове на дванаццатую ночы.

Турыстычная група вярталася з Вільні на аўтобусе, але магла і не даехаць — на неасветленым участку трасы стаяла машына для драблення гравію.

«На дарозе стаяў 50-тонны грох для драбнення гравію без апазнавальных знакаў, — паведаміў нам чытач. — Добра што наш кіроўца — прафесіянал, і ён змог выратаваць увесь аўтобус ад усяго таго жудаснага, што магло здарыцца. Камусьці на памяць засталіся толькі драпіны. Уразілі словы інспектара ДАІ, які сказаў кіроўцу: «Калі ты не бачыш — хадзі пешшу». Смяяліся ўсім аўтобусам, бо прадстаўнік ДАІ казаў гэта абсалютна сур'ёзна».

Як кажа пасажыр, тая рабочая машына стаіць на ўзбочыне, але недзе на метр выступае на трасу, крук з транспартнай стужкай тырчыць над трасай — яго і абмінаў кіроўца, рэзка ўзяўшы ў лева перад самым круком, абцёршы яго.

Пакуль мы не выяснілі, якой службе належыць тая дзіўная машына.

У кампаніі-перавозчыку сітуацыю не каментуюць.

Арцём Гарбацэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930