Знайсці
09.10.2017 / 12:1214РусŁacБел

П'яная жанчына папярэдзіла міліцыю, што «Лукашэнка да Брэста не даедзе», бо на яго шляху закладзеная бомба

Лукашэнка падчас візіту ў Брэст 10 жніўня, фота president.gov.by

9 кастрычніка суд Маскоўскага раёна абвясціў прысуд па абвінавачванні 49-гадовай жыхаркі Брэста ў заведама лжывым паведамленні пра небяспеку.

10 жніўня, падчас рабочай паездкі ў Брэст Аляксандра Лукашэнкі, жанчына была п'яная з-за «жыццёвых цяжкасцяў»: кажа, з ёй не разлічыўся наймальнік, і ёй «захацелася каму-небудзь патэлефанаваць і выгаварыцца». Яна ўзяла мабільнік свайго сужыцеля і патэлефанавала ў 102. Дачакаўшыся, пакуль спрацуе аўтаадказчык, яна выбачылася і сказала, што «Лукашэнка да Брэста не даедзе», бо на шляху яго следавання «закладзена бомба».

Міліцыя хутка вылічыла ілжэмінёра і ў дачыненні да жанчыны распачалі крымінальную справу за заведама ілжывае паведамленне аб небяспецы.

«Суд Маскоўскага раёна прызнаў жыхарку горада вінаватай і прызначыў год пазбаўлення волі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам на 1 год і абавязкам выканаць грамадска-карысныя працы тэрмінам на 120 гадзін. Акрамя таго, ёй прызначылі прымусовае лячэнне ад алкагалізму», — паведаміў TUT.BY памочнік пракурора горада Брэста Ягор Кронда.

Сваю віну жанчына ў судзе прызнала і раскаялася.

На момант здзяйснення злачынства ў жанчыны ўжо была непагашаная судзімасць за прычыненне лёгкага цялеснага пашкоджання.

Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера