Знайсці
08.10.2017 / 20:3547РусŁacБел

Шушкевіч: Статкевіч павінен стаць сцягам пераменаў

Былы кіраўнік Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня прыняў удзел у канфэрэнцыі онлайн-часопісу «Ідэя» Reshape2017.

Панэль, госьцем якой стаў палітык, называлася «Ўрокі незалежнасьці». Цягам гадзіны Станіслаў Шушкевіч распавядаў пра «будаўніцтва Беларусі» і раіў, што рабіць аднагодкам незалежнасьці, каб зрабіць Беларусь лепшай.

Адно з пытаньняў публікі было пра хуткасьць ператварэньняў пасьля зьмены ўлады: шокавую тэрапію ці паступовыя рэформы. Адказваючы на яго, Шушкевіч сказаў:

Фота Сяргея Гудзіліна

«Я за зьмены без ахвяраў. Я не так актыўна цяпер займаюся зьменамі. Тое, што мне хацелася зрабіць, не ўдалося. Пасьля таго, як вызвалілі Статкевіча, хаця ў мяне зь ім былі няпростыя адносіны, я лічу, што ў нас ёсьць сьцяг, пад якім нам можна працаваць. Гэта Мікола Статкевіч. Чалавек, які адсядзеў чатыры гады ў турме, і не зламаўся, не прызнаў сваёй віны, гэта сьцяг. Пад гэты сьцяг на жаль ня сталі, але другога сьцяга я пакуль што не бачу».

Падчас выбараў 2010 году Станіслаў Шушкевіч падтрымаў кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава.

Канфэрэнцыя Reshape2017 адбылася ў Менску, у прасторы EventSpace. Галоўнымі тэмамі дыскусіяў сталі новая эканоміка, трансфармацыя грамадзтва і будучыня мэдыяў.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера