Знайсці
08.10.2017 / 17:3910РусŁacБел

Заўзятара, які выбег на поле з бел-чырвона-белым сцягам на матчы з «Арсеналам», чакае новы суд

Reuters.com

26-гадовага заўзатара перавезлі з Барысава, дзе ён адбываў пакараньне, у Вілейку, дзе ён жыве. Такую інфармацыю паведамілі Радыё Свабода сваякі Вянгерскага і грамадскі актывіст Аляксей Сюдак.

Сям'я збіралася сустракаць Аляксандра пасьля адбываньня пакараньня ў Барысаве. Яго меліся вызваліць 8 кастрычніка каля 21-й гадзіны. Але, кажуць у сям'і, выпадкова ім стала вядома, што Аляксандр ужо ў Вілейцы. Яны звярнуліся ў мясцовы РУУС, там ім пацьвердзілі, што Вянгерскі ў Вілейцы і заўтра яго чакае новы суд.

За што будуць судзіць Аляксандра заўтра, не вядома, але ў Вілейцы мяркуюць, што падставай можа быць ягоны ўдзел у акцыі 8 верасня ў Мінску.

Нагадаем, што Аляксандр Вянгерскі выбег з бел-чырвона-белым сцягам на поле падчас гульні групавога раўнду Лігі Еўропы БАТЭ — «Арсенал», што прайшла на «Барысаў-Арэне» 28 верасня. Ён быў затрыманы, ноч правёў у пастарунку і на наступны дзень асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031