Знайсці
07.10.2017 / 20:3610РусŁacБел

На акцыях у падтрымку Навальнага ў Расіі затрымалі больш за 260 чалавек

Акцыя ў падтрымку Навальнага ў Маскве, фота РБК.

Па апошніх дадзеных, усяго ў 27 гарадах Расіі затрыманыя, як мінімум, 262 чалавекі, паведамляе ОВД-инфо.

66 чалавек затрыманыя ў Санкт-Пецярбургу, 54 чалавекі ў Яраслаўлі, 20 - у Ліпецку. Таксама ёсць затрыманыя ў Калінінградзе, Краснадары, Маскве, Пермі, Пскове, Саранску, Селяціне, Сочы, Стаўрапалі, Цверы, Цюмені, Якуцку.

Аднаго з затрыманых у Краснадары ўжо арыштавалі на трое сутак.

Усіх адпусцілі ў Екацярынбургу, Іжэўску, Ніжнім Тагіле, Растове-на-Доне, Самары, Саратаве, Тула, Цюмені і Паўднёва-Сахалінску.

Прыхільнікі Навальнага ладзілі 7 кастрычніка акцыі з патрабаваннем рэгістрацыі яго на прэзідэнцкіх выбарах у сакавіку 2018 года. Сёння таксама Пуціну споўнілася 65 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031