Знайсці
07.10.2017 / 16:157РусŁacБел

Цудоўны беларускамоўны лабрадор Зміцер шукае сям’ю ФОТА

Змітра таксама клічуць Зэйтам. Вось некалькі фактаў пра яго ад Васіля Дранько-Майсюка і Валярыны Куставай, у якіх сабака знаходзіцца на ператрымцы.

Шакаладнаму прыгажуну 12 гадоў. Ён жывы, вясёлы, ласкавы і гуллівы.

Ведае беларускія каманды «да мяне», «нельга», «сядзець», «радавацца».

Любіць, калі яму чытаюць прозу Лукаша Калюгі.

Глядзіць «Прыват», слухае «Песняроў», баіцца пыласосу, памяркоўны да іншых сабак.

На вуліцу любіць хадзіць тры разы на дзень, есці корм для сталых сабак «Хілс».

Умее складаць лапкi, укленчваць ды глядзець, як анёльчык, калi яму чаго хочацца. 

Напоўнены радасцю і сонечнасцю.

Калi ведаеце, у каго ёсць вольнае добрае сэрца ды крыху месца ў хаце (у ідэале — свой дом), то раскажыце iм пра шакаладнага лабрадора Змiтра.

Cувязь з куратарамі: +375 29 750 82 95 (Алеся), +375 29 121 27 03 (Вольга).

Nina.nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера