Знайсці
07.10.2017 / 11:1820РусŁacБел

Карлюкевіч: Новая рэдакцыя закона аб СМІ павінна закрануць інтэрнэт і сацсеткі

Новая рэдакцыя закона аб сродках масавай інфармацыі павінна быць шчыльна звязана з працэсамі, якія адбываюцца ў электронных СМІ і сацсетках.

Пра гэта заявіў міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч на перадачы «Клуб рэдактараў» у эфіры тэлеканала «Беларусь-1».

Пры гэтым ён звярнуў увагу на тое, што змены ў першую чаргу датычацца сацыяльных сетак. «Гэта перш за ўсё выступы ў сацсетках, інтэрнэце», — удакладніў Аляксандр Карлюкевіч. У Расіі і краінах ЕС актыўна працуюць над удасканаленнем заканадаўчай базы, якая рэгулюе гэтыя пытанні. «Трэба даганяць і фарміраваць не толькі грамадскае меркаванне, але і заканадаўчыя аспекты», - лічыць міністр. У той жа час, паводле яго слоў, важна не перайсці пэўную мяжу. «Важна, каб закон не выконваў функцыі цэнзара і не абмяжоўваў грамадства і яго права на свабоду выказвання», — падкрэсліў ён.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930