Беларускія зоркі распавялі, з-за чаго камплексавалі ў дзяцінстве — ФОТЫ
Амерыканскі тэлевядоўца Сцівен Кольбер нядаўна распачаў флэшмоб #PuberMe. Ён папрасіў знакамітасцяў апублікаваць свае старыя фотаздымкі, каб падтрымаць падлеткаў, якія могуць перажываць праз сваю знешнасць.
Такім чынам Сцівен як бы намякае: нават зоркі калісьці выглядалі нязграбна, але ў іх усё атрымалася.
Акрамя гэтага, шоумэн паабяцаў, што за кожны фотаздымак будзе пералічваць грошы сем’ям Пуэрта-Рыка, якія пацярпелі ад урагану «Марыя». Невядома, пра якую суму ідзе гаворка, але многія ініцыятыву падтрымалі.
Музыка Пол Макартні
Акцёр Арнольд Шварцэнэгер
Hey, @StephenAtHome, here are a couple photos from my awkward teenage years for a good cause. #PuberMe#PuertoRicoReliefpic.twitter.com/aH6O9uGbun
Комік Джон Олівер
Hey, @StephenAtHome, for your #PuberMe#PuertoRicoRelief effort, I give you...the nuclear option... pic.twitter.com/0QhZYD4REU
Актрыса Лена Данэм
.@nickkroll Hope pimple in the middle of my forehead doesn't distract too much from my (actual) hairless kitten #PuberMe#puertoricoreliefpic.twitter.com/vLAPltuIlJ
Актрыса Кейт Хадсан
Акцёр Кевін Сміт
Dear @StephenAtHome: Here is my circa 1986 #PuberMe pic to help with #PuertoRicoRelief. At age 16, I'm not a clerk, not yet mallrat... pic.twitter.com/ZyxnQ3l2eC
Не ведаем, ці ўбачыць Сцівен беларускі працяг флэшмобу, але мы папрасілі нашых вядомых людзей таксама падзяліцца архіўнымі фотаздымкамі. Некаторыя вось пагадзіліся.
Актрыса Вера Палякова-Макей
Жонка міністра замежных спраў прызналася, што ў падлеткавым узросце вельмі камплексавала праз лішнюю вагу. У 16 гадоў яна паступіла на акцёрскае аддзяленне Акадэміі мастацтваў і задалася мэтай схуднець: атрымалася скінуць аж 18 кілаграмаў. Вера прызнаецца, што з тых часоў праца над целам для яе не спынялася, працягваецца яна і сёння.
Пісьменнік Віктар Марціновіч
На фота злева Віктар у роднай вёсцы, Малмыгах, вучыцца кіраваць сваім першым у жыцці камбайнам «Ніва». «Тут я камплексую не толькі праз сваю знешнасць, але і праз шапку з пампонам».
Музыка Лявон Вольскі
Лявон ніколі асабліва не камплексаваў, таму проста паглядзіце, як ён змяніўся.
Мастак Андрусь Такінданг
«На здымку я яшчэ малы, але ў юнацтве перажываў, што валасы кучаравыя і немагчыма адгадаваць іх даўгімі, каб трэсці патламі на рок-канцэрце».
Дыетолаг Ірына Кабасакал
«На фота злева мне 7 гадоў, я тады была вельмі худой, з сінякамі пад вачыма, але мяне ніхто асабліва не дражніў менавіта праз знешнасць. Хлопчыкі любілі здзеквацца проста так: плюнуць у гарбату, напрыклад. У адказ я вылівала гэты кіпень ім на галаву. Дзяўчынкі маглі прыляпіць да маіх валасоў жуйку, а я — разадраць ім твар. Карацей, я магла за сябе пастаяць, хоць і не была суперупэўненай у сабе».