Знайсці
06.10.2017 / 17:0810РусŁacБел

Мадрыд абвінаваціў кіраўніка паліцыі Каталоніі ў здрадзе, яму пагражае арышт

Кіраўнік каталонскай паліцыі Жазэп Луіс Трапера паўстаў у пятніцу перад судом у Мадрыдзе: яго падазраюць у непадпарадкаванні, піша ВВС.

EPA

Паліцыя Каталоніі абвінавачваецца ў невыкананні абавязкаў па ахове супрацоўнікаў нацыянальнай паліцыі Іспаніі ад удзельнікаў пратэстаў перад рэферэндумам аб незалежнасці 1 кастрычніка.

У якасці падазраваных у суд выкліканыя таксама два галоўныя актывісты руху за незалежнасць Каталоніі і яшчэ адзін супрацоўнік каталонскай паліцыі.

Рэферэндум аб незалежнасці Каталоніі, які прайшоў у нядзелю, быў прызнаны незаконным.

Слуханні праходзяць у нацыянальным крымінальным судзе ў Мадрыдзе. Справа тычыцца сутыкненняў іспанскай паліцыі з тысячамі прыхільнікаў незалежнасці Каталоніі перад будынкам рэгіянальнага міністэрства эканомікі ў Барселоне 20 верасня.

Іспанская газета El Pais назвала вылучаныя супраць каталонскай паліцыі абвінавачванні экстраардынарнымі ў сучаснай гісторыі дэмакратыі ў Іспаніі і нечуванымі з часоў дыктатуры Франка.

Артыкул аб адкрытым непадпарадкаванні ўладам, які быў унесены ў крымінальны кодэкс Іспаніі ў 1822 годзе, прадугледжвае турэмны тэрмін да 15 гадоў. Адкрытым непадпарадкаваннем лічацца дзеянні, накіраваныя супраць дзяржаўных рашэнняў або нацыянальных сіл бяспекі.

У жніўні, пасля тэракту ў Барселоне, каталонскую паліцыю, наадварот, ушаноўвалі за хуткую ліквідацыю ячэйкі ісламістаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930