Знайсці
06.10.2017 / 15:1871РусŁacБел

Макей: Мы не хочам размяшчаць у сябе дадатковыя замежныя вайсковыя базы

Беларусь не хоча быць крыніцай напружанасці ў рэгіёне і нікому не пагражае. Пра гэта міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў у сваім заключным выступе на першай канферэнцыі ганаровых консулаў Беларусі, піша БелТА.

«Калі нам штучна спрабуюць навязаць тэматыку аб тым, што Беларусь з-за сваіх цесных адносін з Расіяй уяўляе «пагрозу» для кагосьці з суседзяў — для Украіны, для Балтыйскіх краін або для Польшчы…

Зразумела, калі пачынаеш апраўдвацца, адназначна будзе здавацца, што ты ў чымсьці вінаваты. Мы ў адказ цвёрда заяўляем, што з нашай тэрыторыі ніколі не зыходзіла пагроза ў дачыненні да ніводнай з краін і не будзе зыходзіць. Мы ніколі не мелі намер пачынаць вайну ў адносінах да кагосьці.

Мы не хочам размяшчаць у сябе дадатковыя нейкія замежныя вайсковыя базы, бо разумеем, што гэта будзе выкарыстана нашымі партнёрамі па той бок мяжы для адэкватнага адказу, і гэта прывядзе да нагнятання напружанасці.

Мы не хочам быць крыніцай напружанасці. Я думаю, што вы можаце гэта таксама цвёрда выкарыстоўваць у сваёй працы ў тых ці іншых краінах», — заявіў міністр.

«У нас няма, у адрозненне ад практычна ўсіх нашых суседзяў, ніякіх тэрытарыяльных або іншых прэтэнзій да іншых краін.

Мы разумеем, што зараз павінны зыходзіць з тых рэалій, у якіх жывем, з тых межаў, у якіх жывем. і мы не збіраемся і надалей прад'яўляць нікому ніякіх прэтэнзій - ні тэрытарыяльных, ні іншых», — адзначыў Уладзімір Макей.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера