Знайсці
06.10.2017 / 16:41РусŁacБел

Panasonic прэзентавала ўнікальную прыладу для падліку калорый у любой страве

На выставе CEATEC 2017 у Токіа кампанія Panasonic прэзентавала канцэпт, які будзе карысны ўсім прыхільнікам здаровага харчавання. Прылада пад назвай CaloRieco здольная бескантактна вымяраць каларыйнасць любое стравы.

Прынцып працы прылады наступны: унутр прыбора змяшчаецца талерка з гатовай стравай, вечка зачыняецца. Праз прыкладна 10 секунд прылада выдае ўсю неабходную інфармацыю: вагу, каларыйнасць, колькасць бялкоў, тлушчаў і вугляводаў.

Розныя інгрэдыенты адлюстроўваюць інфрачырвоныя прамяні па-рознаму. Менавіта такім чынам разумная прылада іх ідэнтыфікуе.

CaloRieco парэкамендуе стравы і прадукты, якія можна ўжыць, каб не пакутаваць ад голаду і не выходзіць з нормы калорый. Ён мае доступ да вялікай базы рэцэптаў. 

Гэты прыбор спатрэбіцца тым, хто вымушаны падлічваць калорыі з-за розных захворванняў (напрыклад, тым, хто хворы на цукровы дыябет), а таксама спартсменам і тым, хто знаходзіцца на дыеце.

Пра тое, калі CaloRieco можа паступіць у продаж і па якім кошце, пакуль не паведамляецца.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930