Знайсці
05.10.2017 / 21:3861РусŁacБел

Дэпутат: Абодвух расіян, якія трапілі ў палон да «Ісламскай дзяржавы», забілі

Намеснік старшыні камітэта Дзярждумы РФ па СНД, еўразійскай інтэграцыі і справах суайчыннікаў Віктар Вадалацкі паведаміў РІАН, што расіяне Раман Забалотны і Грыгорый Цуркану, паказаныя на відэа з Сірыі, загінулі ад рук тэрарыстаў.

«Пацвярджаецца інфармацыя, што пасля той часткі відэазвароту, якая была паказаная ў сацыяльных сетках, ім падсунулі паперу, якую яны павінны былі прачытаць на камеру… Іх прымушалі гэта зрабіць, але ні Раман, ні Грыгорый не падпарадкаваліся іх патрабаванню», — сказаў Вадалацкі, дадаўшы, што расіяне павінны былі, у прыватнасці, заявіць, што ўступаюць у ІД.

Па словах дэпутата, пасля адмовы прамаўляць патрабаванае Забалотнага і Цуркану забілі.

Нагадаем, «Ісламская дзяржава» заявіла пра захоп у палон двух расійскіх салдат 28 верасня. Мінабароны Расіі адмаўляла гэтую інфармацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930