Знайсці
05.10.2017 / 18:22РусŁacБел

У ЕС будзе створаная Еўрапейская пракуратура

У ЕС будзе створаная новая структура, дыскусіі аб якой ішлі ўжо некалькі гадоў. У чацвер дэпутаты Еўрапейскага парламента прагаласавалі за заснаванне пракуратуры ЕС, якая будзе займацца, у прыватнасці, неправамерным выкарыстаннем бюджэтных сродкаў Еўрасаюза і трансгранічнымі махінацыямі з ПДВ у буйных маштабах. Цяпер крымінальны пераслед гэтых правапарушэнняў ажыццяўляецца на нацыянальным узроўні, паведамляе DW.

Па планах, Еўрапейская пракуратура адкрыецца ў 2020 годзе ў Люксембургу, у яе стварэнні будуць удзельнічаць 20 краін ЕС, уключаючы Германію. Кожная краіна накіруе ў ведамства па адным пракуроры. Пазней да працы пракуратуры могуць падключыцца іншыя дзяржавы Еўрасаюза.

Міністр юстыцыі ФРГ Хайка Мас вітаў стварэнне Еўрапейскай пракуратуры. Па яго словах, нацыянальныя і еўрапейскія меры па крымінальным пераследзе ў будучыні стануць больш эфектыўнымі.

У ліпені Еўрапарламент выпусціў дырэктыву, якае вызначае пералік злачынстваў, што будуць знаходзіцца ў сферы ўплыву Еўрапейскай пракуратуры. Гэты спіс можа быць дапоўнены, у прыватнасці, тэрарызмам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930