Знайсці
05.10.2017 / 17:244РусŁacБел

Легенда сучаснай класікі Кшыштаф Пэндэрэцкі ўпершыню будзе дырыжыраваць у Мінску

Маэстра Кшыштаф Пэндэрэцкі, выбітны польскі кампазітар з сусветным імем, упершыню будзе дырыжыраваць вялікім канцэртам у Мінску, які адбудзецца 7 кастрычніка ў Белдзяржфілармоніі ў межах XII Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета.

На беларускай сцэне прагучыць твор, напісаны Кшыштафам Пэндэрэцкім да 3000-годдзя Іерусаліма (1997 год, па замове мэрыі горада) — араторыя «Сем брам Іерусаліма», у якой кампазітар аб’яднаў кананічны тэкст са Старога Запавету з музычнай мовай вялікага авангарда. Спецыяльна адлітыя для гэтай сімфоніі інструменты пад назвай «тубафоны» вагой некалькі тон будуць дастаўлены з Польшчы ў Мінск. Па маштабе гэты канцэрт стане асаблівай і грандыёзнай падзеяй фестывалю, у якім адначасова будуць удзельнічаць каля двухсот чалавек і выдатныя салісты. На сцэне выступяць Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла імя. Р.Шырмы, Дзяржаўны камерны хор Беларусі, салісты з Польшчы - Івона Хоса (сапрана), Караліна Сікора (сапрана), Анна Любаньска (меца-сапрана), Пётр Навацкі (бас), Адам Здунікоўскі (тэнар), Славамір Холанд (чытальнік).

Саліраваць на канцэрце для фартэпіяна з аркестрам будзе мастацкі кіраўнік Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета Расціслаў Крымер.

Кшыштаф Пэндэрэцкі — адзін з самых паважаных кампазітараў сучаснасці, які набыў сусветную славу, выдатны дырыжор і педагог. Ён адораны ўсімі магчымымі музычнымі прэміямі, узнагародамі, ордэнамі і званнямі, спіс якіх займае не адну старонку. Маэстра — кавалер Ордэна Белага Арла — найвышэйшага і найстарэйшага дзяржаўнага адзначэння ў Польшчы, ганаровы доктар 24 універсітэтаў свету ад Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве да Ельскага ўніверсітэта (ЗША), ганаровы сябра найбуйнейшых у свеце мастацкіх і навуковых акадэмій і асацыяцый. Кшыштаф Пэндэрэцкі з’яўляецца чатырохразовым лаўрэатам прэміі Grammy (1988, 1999, 2001, 2017 гг.).

Канцэрт «ЛЕГЕНДЫ СУЧАСНАЙ КЛАСІКІ — КШЫШТАФ ПЭНДЭРЭЦКІ»

7 кастрычніка / Беларуская дзяржаўная філармонія, 19:00

У праграме: К. Пэндэрэцкі. Сімфонія №7 «Семь брам Іерусаліма» для пяці салістаў, чытача, змешанага хору і аркестра. К. Пэндэрэцкі. Канцэрт для фартэпіяна з аркестрам

Заказ квiткоў: (029) 1 463 463, 284-44-33, на сайце www.ticketpro.by, philharmonic.by

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера