Знайсці
14.10.2017 / 22:51РусŁacБел

Адбельванне зубоў стала даступным: «офісныя» і «хатнія» методыкі

6 кастрычніка адзначаецца Міжнародны дзень усмешкі. Белазубая ўсмешка даўно стала сімвалам не толькі здароўя і прыгажосці, але і поспеху. Аднак ад турыстаў, якія наведваюць нашую краіну, нярэдка можна пачуць меркаванне, што беларусы ўвесь час сур'ёзныя і рэдка ўсміхаюцца. Мы выйшлі ў горад і спыталі мінчукоў на вуліцы, чаму яны ўсміхаюцца ці не, праверылі стаматалагічную дасведчанасць беларусаў і пагутарылі са спецыялістам аб тым, як зрабіць сваю ўсмешку эталоннай.

Сучасная стаматалогія дае нам цэлы шэраг магчымасцяў: па-першае — карэкцыя колеру зубоў пры дапамозе адбельвання, па-другое — поўнае змяненне колеру і формы зубоў пры дапамозе вінірынгу (перакрыцця бачнай паверхні зубоў керамічнымі або кампазіцыйнымі канструкцыямі).

Мы паразмаўлялі з дырэктарам клінікі «Інтэлектуальная стаматалогія», кандыдатам медыцынскіх навук, дацэнтам, доктарам вышэйшай катэгорыі Марынай Цімашэнка, пра тое, чаму зубы не ідэальна белыя ад прыроды, якія існуюць сучасныя метады адбельвання зубоў і як зрабіць сваю ўсмешку беласнежнай, не нашкодзіўшы здароўю.

Адбельванне зубоў — найбольш даступная працэдура, якая стала ў апошні час вельмі запатрабаванай.

Аднак важна ўсведамляць, што адбяліць зубы — значыць уздзейнічаць на жывы орган, спрабуючы змяніць яго хімічную будову.

Зуб складаецца з некалькіх пластоў тканак. Вонкавы пласт — эмаль — гэта тканка, пазбаўленая сасудаў і нерваў, г.зн. умоўна «мёртвая». Пад ёй размяшчаецца «жывы» і вельмі адчувальны дэнцін. Абедзве тканкі складаюцца з аднаго і таго ж мінеральнага кампанента — гідраксіапатыту кальцыю. Ва ўсіх людзей на зямлі гэтае рэчыва, як кожная неарганіка, аднаго колеру — белага. Чаму ж тады зубы адрозніваюцца па колеры не толькі ў розных людзей, але і ў роце аднаго чалавека? Колер зуба вызначае бялковая частка дэнціну і таўшчыня пластоў эмалі і дэнціну. Менавіта таму клыкі, напрыклад, заўсёды жаўцейшыя за разцы. Такім чынам, адбельваць прыйдзецца пераважна дэнцін, прабіраючыся да яго праз эмаль.

Сучасная стаматалогія аперуе двума відамі адбельвання: офісным і хатнім.

Офіснае адбельванне адбываецца пад кантролем стаматолага і з адпаведнай абаронай слізістай абалонкі поласці рота, бо прымяняюцца прэпараты з высокай канцэнтрацыяй (да 50%) пераксіду вадароду або пераксіду карбаміду. Акрамя таго, можна ўзмацніць і паскорыць адбельванне, актывуючы прэпараты пры дапамозе фотапалімерызатара халоднага спектру (zoom) або лазера.

Хатняе адбельванне вырабляецца самастойна пры дапамозе капаў (стандартных або індывідуальных) і тых жа прэпаратаў, толькі ў значна меншых канцэнтрацыях (10-16%).

Эфектыўнасць абедзвюх працэдур вельмі індывідуальная: ад «ваў»-эфекта, да асвятлення на адзін-два тоны. Таксама магчымае з'яўленне пасляаперацыйнай адчувальнасці, якая потым праходзіць. Яшчэ адно слабое месца адбельвання — новае адценне захоўваецца не назаўсёды, колер паступова цьмянее. Прычына — харчовыя фарбавальнікі, шкодныя звычкі і г.д.

«Але нават разумеючы рызыкі, якім падвяргаюцца зубы пры адбельванні, пацыенты нашай клінікі ўсё часцей хочуць выпрабаваць эфектыўнасць гэтай працэдуры на сабе.

Разумеючы неабходнасць аб'ектыўнага прафесійнага падыходу да гэтай праблемы, мы распрацавалі ўласную праграму стварэння белазубае ўсмешкі, — распавядае Марына Цімашэнка. — Прытрымліваючыся гэтае праграмы, мы маем магчымасць максімальна кіраваць працэсам адбельвання тканак зуба, мець прадказальны вынік і «абысці» слабыя месцы».

Сутнасць праграмы складаецца ў наступным.

У першую чаргу, неабходна ачысціць усе паверхні зубоў ад пігментаванага налёту. Гэта дазволіць ацаніць зыходны колер зубоў і спланаваць вынік, якога рэальна ўдасца дасягнуць. Таму непасрэдна перад адбельваннем спецыялісты «Інтэлектуальнай стаматалогіі» прапануюць правядзенне прафесійнай гігіены з парашкаструйнай апрацоўкай, бо толькі гэты спосаб здольны цалкам ачысціць усе паверхні зуба і зрабіць эмаль даступнай для прэпаратаў, якія адбельваюць, павялічваючы іх эфектыўнасць.

Другі этап — непасрэдна адбельванне ў стаматалагічным крэсле. Працэдура складаецца з ізаляцыі паверхні зубоў, нанясення прэпарата-адбельвальніка і актывацыі яго спецыяльнай крыніцай халоднага святла (дыёднай лямпай). Нанясенне і актывацыю паўтараюць да трох разоў падчас правядзення працэдуры.

Пасля працэдуры адбельвання можа з'явіцца павышаная адчувальнасць зубоў. Акрамя таго, пажадана захаванне «белай дыеты». Абодва гэтыя фактары, на думку спецыялістаў, адбіваюцца на якасці жыцця белазубага чалавека. Але так не мае быць.

«Таму заключным этапам у падарунак для нашых пацыентаў мы вырабляем індывідуальныя капы для дадатковага хатняга адбельвання і мінералізацыі зубоў і даем рэкамендацыі па самастойным набыцці прэпаратаў для хатняга адбельвання і ўмацавання зубоў. Пры дапамозе індывідуальных капаў вы зможаце падтрымліваць колер сваіх зубоў, а таксама праводзіць прафілактыку адчувальнасці і карыесу ў хатніх умовах, істотна зэканоміўшы грашовыя сродкі», — распавядае аб цікавай прапанове спецыяліст.

«Па нашым глыбокім перакананні, медыцынскія працэдуры, нават накіраваныя на касметычныя змены, павінны прыводзіць да прадказальнага выніку. Таму мы будзем радыя прапанаваць нашым пацыентам прадуманы комплекс працэдур, што адпавядае галоўнаму прынцыпу медыцыны: «Не нашкодзь!»», — запэўнівае Марына Цімашэнка.

ТАА «Інтэлектуальная стаматалогія»
УНП 192253037

Ілья Параскевіч, Воля Афіцэрава

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930