Знайсці
04.10.2017 / 22:166РусŁacБел

У Чавускім раёне з-за аднаго лася адбыліся чатыры ДТЗ

Лось, які перабягаў дарогу, стаў вінаватым у чатырох ДТЗ у Чавускім раёне. У буйной аварыі з удзелам 4 машын пацярпелі дзве дзяўчыны — пасажыркі Chrysler — і пасажырка мікрааўтобуса Ford. Жанчына ў цяжкім стане знаходзіцца ў бальніцы.

Усе аварыі адбыліся на працягу лічаных хвілін, распавёў TUT.BY начальнік аддзялення ДАІ Чавускага РАУС Мікалай Ігнаценка. Расіянін на Nissan ехаў па дарозе Магілёў — Чэрыкаў — Касцюковічы ў бок абласнога цэнтра. Прыкладна на 40-м кіламетры ён збіў лася, які выбег на дарогу.

Ад ўдару жывёлу адкінула на абочыну. Лось загінуў. Аўтамабіль застаўся стаяць на праезнай частцы. Кіроўца не пацярпеў. Кіроўца, які ехаў міма на мікрааўтобусе Ford, спыніўся на трасе, каб спытаць, ці не патрэбная кіроўцу Nissan дапамога. З мікрааўтобуса таксама выйшла пасажырка, 28-гадовая мясцовая жыхарка. Яна засталася стаяць на абочыне.

Не паспеўшы адрэагаваць на перашкоду, якая ўзнікла на дарозе, у Nissan урэзаўся Chrysler. Кіроўца, які ехаў за ім на мікрааўтобусе Fiat, спрабуючы пазбегнуць сутыкнення з машынамі на дарозе, узяў направа і збіў пасажырку Ford, якая стаяла на абочыне. Пры гэтым Fiat выскачыў у кювет.

55-гадовы магілёвец, які ехаў следам на яшчэ адным Chrysler, урэзаўся ў першы. У выніку траўмы атрымалі пасажыркі апошняга легкавііка: 4-гадовая дзяўчынка, якая ехала ў дзіцячым крэсле, — пералом рукі і чэрапна-мазгавую траўму, 13-гадовая — сінякі і ранкі.

— Жанчына, якую збіў на абочыне мікрааўтобус, атрымала вельмі сур'ёзныя траўмы. Цяпер яна знаходзіцца ў коме, — удакладніў начальнік аддзялення ДАІ Чавускага РАУС Мікалай Ігнаценка. — У дачыненні да кіроўцы, які збіў яе, 54-гадовага магілёўца, распачатая крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930