Берасцеец п'яным сеў за руль і ўпаў у алкагольную кому
Інцыдэнт адбыўся 3 кастрычніка каля 19.50, паведамілі ў ДАІ Брэсцкай вобласці.
На лінію 102 паступіў званок ад відавочцы. Мужчына распавёў, што па вуліцы Гаўрылава ў кірунку вул. Маскоўскай рухаецца аўтамабіль «Рэно», за рулём якога, меркавана, п'яны кіроўца. На месца неадкладна выехалі супрацоўнікі ДАІ. У гэты час сведка ўжо прыняў меры для спынення парушальніка.
Інспектарам спатрэбілася нямала сіл, каб прымусіць 54-гадовага мужчыну выйсці з машыны, бо ён знаходзіўся ў блізкім да страты прытомнасці стане і не рэагаваў на гукі. Медыкі папярэдне канстатавалі ў берасцейца алкагольную кому. Ён быў шпіталізаваны ў бальніцу хуткай дапамогі.
Машына дастаўленая на ахоўную штрафстаянку. Праводзіцца праверка.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Беларускія вытворцы адзення квітнеюць на фоне санкцый
 2
Што за Калаўр са Століна, якога будуць завочна судзіць
 2
У Варонежы прагучалі выбухі, пасля іх пачаўся пажар
 2
Брытанскі інвестар, у якога забралі найбуйнейшую сонечную электрастанцыю ў Беларусі, узяўся судзіцца з беларускім урадам
 3
«Давайце яшчэ гуляць у цэлак». Бондарава назвала Прыдыбайлу заднепрывадным лабістам палавых дэвіяцый
 18
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера