Знайсці
06.10.2017 / 13:40РусŁacБел

NASA прапануе ўсім ахвочым адправіць сваё імя на Марс

Лабараторыя рэактыўнага руху НАСА паведаміла, што кожны ахвочы можа зайсці на сайт кампаніі, запоўніць адпаведную заяўку і адправіць на Марс таблічку са сваім імем. Яна будзе змешчаная на борт апарата InSight, які запусцяць да Чырвонае планеты ў траўні 2018 года.

Як лічыць кіраўнік місіі, гэтая магчымасць дазволіць любому чалавеку стаць часткай каманды, якая будзе назіраць за Чырвонай планетай з Зямлі. На борце InSight будзе працаваць сейсмограф і геафізічны тэрмометр. Таксама каманда навукоўцаў будзе адсочваць ваганні кручэння планеты.

У НАСА яшчэ два гады таму паведамлялі, што прымацуюць да корпуса апарата таблічку, на якой будуць напісаныя імёны наведвальнікаў сайта касмічнага агенцтва. На дадзены момант імёнаў набралася ўжо болей за 800 тысяч. Крыху пазней НАСА ўсталюе яшчэ адзін брусок з крэмнію, на якім напішуць імёны ўсіх людзей, якія запоўняць анкету.

АДПРАВІЦЬ СВАЁ ІМЯ НА МАРС

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930